ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
" Дзіцячы сад № 3 г. Круглае"
Адрас установы: 213188, Магілёўская вобласць,
г. Круглае, вул. Энгельса, д. 5
Тэлефоны: +375 2234 70 247
E-mail: ds3@krugloe.gov.by
Адрас сайта: http://ds3.krugloe.edu.by
Рэжым працы ўстановы:
пяцідзённы працоўны тыдзень 10,5 гадзін,
панядзелак-пятніца: 7.30-18.00,
выходныя дні: субота, нядзеля, святочныя дні.



ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ!
Афіцыйны сайт нашай установы дашкольнай адукацыі адрасаваны законным прадстаўнікам сапраўдных і будучых выхаванцаў, а таксама педагагічным работнікам.
Тут Вы знойдзеце:
-інфармацыю аб нашай дзяржаўнай установе адукацыі; -інфармацыю, якая тычыцца пытанняў выхавання, навучання, развіцця і аздараўлення дзяцей;
-вопыт працы нашых педагагічных работнікаў з выхаванцамі і іх законнымі прадстаўнікамі;
-карысную інфармацыю, якая вырашыць кола выхаваўчых праблем і адукацыйных задач.
Спадзяемся, што наш сайт дапаможа Вам пазбегнуць складаных сітуацый, якія ўзнікаюць у працэсе выхавання, адукацыі і зносін з дзецьмі!
Дзіцячы сад функцыянуе з 1 лютага 1977 года.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 3 г. Круглае" ўключае 6 групавых памяшканняў, музычную залу, фізкультурную залу, метадычны кабінет, медыцынскі кабінет, кабінет педагога-псіхолага, настаўніка - дэфектолага, фізкультурную пляцоўку на вуліцы.
Цяпер ва ўстанове функцыянуюць чатыры группы агульнага прызначэння:
Старэйшая група (ад пяці да шасці гадоў)
Сярэдняя група (ад чатырох да пяці гадоў)
Другая малодшая група (ад трох да чатырох гадоў)
Першая малодшая група (ад двух да трох гадоў)
Адна група кароткачасовага знаходжання (ад 2 да 3,5 гадзін):
Другога ранняга узросту (ад года да двух гадоў)
МІКРАРАЁН УСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ