ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ УСТАНОВЫ
У адпаведнасці з Палажэннем аб заснаванні дашкольнай адукацыі, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 04.08.2022 № 230, установа дашкольнай адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, статутам установы дашкольнай адукацыі.
Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:
-ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
-забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
-фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага досведу;
-падрыхтоўка да працягу адукацыі;
-аздараўленне.
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
-навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў; асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
-атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
-фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
-далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
-развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
-выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
-забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
-арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
-забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.