
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Вельмі важна навучыць сучасных дзяцей з павагай ставіцца да роднай беларускай мовы. Хоць наша ўстанова дашкольнай адукацыі і з'яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагі ўдзяляем развіццю беларускага маўлення дзяцей. Зараз у дзіцячым садзе праходзіць тэматычны тыдзень "Каб мова беларуская гучала" з мэтай далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да багацця беларускай мовы, фарміравання каштоўных адносін да яе. У рамках тыдня праводзяцца тэматычныя заняткі, чытанне беларускіх твораў, віртуальнае падарожжа ў мінулае, наведванне "Беларускай хаткі", беларускія народныя гульні.







