Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Беларускамоўны дзень

ИзображениеБеларуская мова гэта дзяржаўная мова беларусаў 

"Вывучаем родную мову"

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разу- мення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных на- прамках:

развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў роз- ных відах дзейнасці; 

заняткi па развіццi беларускага маўлення; 

самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтыч- ных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту адзін раз на тыдні праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць ды- дактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.

Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы завiтайце да нас:

Беларускамоўны дзень

Пры арганізацыі беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі неабходна звяртаць увагу на наступные пытанні:

  • спецыфіка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове
  • агульная напрамкі далучэння выхаваўцаў да роднай мовы
  • моўнае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту ў рамках двухмоўя

   Кожны чецвер выхавацелi  дашкольнай адукацыі ў нашай установе праводзяць дзень беларускага маўлення.

Заняткі па развіцці беларускага маўлення праходзяць ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак. У гэтым годзе была арганiзавана выстава мастацкай лiтаратуры для дзяцей «Беларуская мова - цудоўная мова», на якой дарослыя i дзецi змаглi пазнаемiцца з вялікай колькасцю цудоўных твораў, напісаных на роднай мове.

Комментарии:

Разделы сайта