Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.03.2026

РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ

  Кожны чацвер у нашым дзіцячым садку - дзень беларускага маўлення.

     У гэты дзень усе мы, супрацоўнікі ўстановы і выхаванцы, стараемся выкарыстоўваць у зносінах як мага больш беларускіх слоў.

     Калі ласка, прыходзячы раніцай у дзіцячы сад, скажыце "Добрай раніцы!", "Дзякуй!", "Калі ласка!", а ўвечары - "Да пабачэння!".

   Развіццё асобы дзіцяці немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і індывідуальным магчымасцям, закладваецца фундамент ведаў роднай мовы.

  У нашай дашкольнай установе паспяховаму авалоданню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове спрыяюць:

- арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове;
- уводзіны ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне казак, завучванне вершаў на беларускай мове;
- стаўленне да беларускай мовы ў пасіўнай форме падчас слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору;
- правядзенне музычных забаў  "Каляды", "Гуканне вясны";

- кожны чацвер ў дашкольнай установе - дзень роднай мовы. 

  Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi.

     

Разделы сайта