З мэтай выхавання осноў гражданска-патрыятычнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту, пры выкарыстанні адукацыйнай прасторы музейнай экспазіцыі “Вытокі спадчыны”, у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшла прыгожая і цікавая забава, прысвечаная вясне - "Гуканне вясны". Дзяўчынкі і хлапчукі клікалі вясну і пералётных птушак песнямі-вяснянкамі, вадзілі карагоды, гулялі ў розныя гульні, а таксама прасілі сонейка хутчэй сагрэць зямельку.
Фальклорная забава зрабіла на дзяцей незабыўныя ўражанні. Яна атрымалася вясёлай, шумнай і відовішчнай. Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, дзеці дашкольнага ўзросту далучаюцца да нацыянальнай культуры і традыцый.

